ДТЗ здарылася ў мінулыя выходныя на вуліцы Філімонава, піша БелТА

33-гадовая жанчына на «Міцубісі» з прыкметамі алкагольнага ап'янення рухалася з боку 2-га завулка Баграціёна ў напрамку вуліцы Запарожскай.

 Не справіўшыся з кіраваннем, яна наехала на бардзюрны камень, знесла некалькі пралётаў раздзяляльнай агароджы і выехала на сустрэчную паласу. Там сутыкнулася з аўтамабілем «Даф», які стаяў у першай паласе. Затым, праехаўшы наперад, вылецела за межы праезнай часткі і сутыкнулася з «Фольксвагенам» і «БМВ», якія знаходзіліся на гасцявой стаянцы. Ад удару з двума аўто «Міцубісі» адкінула на прыпаркаваную «Ладу».

У выніку аварыі ўсе аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Мінчанка пазбаўленая права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Акрамя таго, ёй прыйдзецца выплаціць вялікую суму штрафу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0