Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці расследуецца крымінальная справа аб крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, заведзеная ў дачыненні да непаўналетняга жыхара Мсціслава.

17-гадовы падлетак нібы для праверкі працаздольнасці слота для сім-карты ў сваім тэлефоне, прасіў у выпадковых мінакоў альбо знаёмых сім-карту аператара сотавай сувязі. Пасля чаго, з дапамогай усталяванага на яго тэлефоне праграмнага забеспячэння падключаў на абаненцкі нумар электронны кашалёк, на якім знаходзіліся прадастаўленыя аператарам грашовыя сродкі на 100 рублёў, і пераводзіў іх на падкантрольныя яму банкаўскія рахункі і абаненцкія нумары.

Падобныя дзеянні малады чалавек здзяйсняў на тэрыторыі Мсціслава, Магілёва і Мінска. Устаноўлена, што такім спосабам у перыяд з канца мая па канец верасня ён перавёў не менш за 5 тысяч рублёў. Паведамленні аб доўгу прыходзілі пацярпелым праз месяц, і падлетак разлічваў, што пацярпелыя не ўспомняць абставіны перадачы яму сім-карты. Выкрадзеныя грошы непаўнагадовы траціў на асабістыя патрэбы, у тым ліку на стаўкі ў букмекерскіх канторах.

У цяперашні час па крымінальнай справе выяўлена 50 пацярпелых. У асноўным малады чалавек прасіў сім-карту ў малалетніх дзяцей і маладых дзяўчат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0