Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім не была зарэгістраваная ў якасці кандыдата на парламенцкія выбары па Стаўбцоўскай акрузе. У чым прычына адмовы? Пра гэта мы спыталіся ў спадарыні Алены.

«Адмовілі праз дробныя тэхнічныя моманты, — расказала «Нашай Ніве» Алена Анісім. — Мы маглі збіраць подпісы толькі ў Стаўбцоўскім раёне, але ў падпісных лістах некаторыя зборшчыкі не ўказвалі Стаўбцоўскі раён, хаця там былі пазначаныя і вёска, і назва вуліцы. Я думаю, што гэта зроблена для таго, каб паказаць, якія добрыя спецыялісты працуюць у выбарчых камісіях, як дакладна яны ведаюць заканадаўства, як дэтальна разбіраюць лісты».

Анісім не верьць, што каманда адмовіць ёй у рэгістрацыі магла сыходзіць аднекуль зверху. «Не думаю, што такое магчыма», — сказала яна. Цягам трох дзён Анісім плануе абскардзіць гэтае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?