Каталонія павінна ў найбліжэйшыя два гады правесці новы рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі, заявіў кіраўнік рэгіянальнага ўрада Кім Торра, піша Reuters.

«Мы яшчэ вернемся да скрынь для галасавання па пытанні самавызначэння. Калі ўсе партыі і групы зробяць гэта магчымым, мы павінны быць у стане завяршыць гэты заканадаўчы тэрмін шляхам пацвярджэння незалежнасці», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, каталонцы павінны рэалізаваць права на самавызначэнне да канца тэрміну паўнамоцтваў парламента Каталоніі, які завяршаецца ў 2021 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0