У РПЦ заявілі, што разарвуць адносіны з кіраўніком Эладскай царквы архіепіскапам Іеранімам, пасля таго, як ён пачне памінаць падчас набажэнстваў мітрапаліта Кіеўскага Епіфанія.

Сінод упаўнаважыў кіраўніка РПЦ Кірыла (Уладзіміра Гундзяева) спыніць памінанне архіепіскапа Афінскага і ўсяе Элады Іераніма тады, калі ён пачне на богаслужэннях памінаць кіраўніка ПЦУ, мітрапаліта Кіеўскага Епіфанія.

Пры гэтым, РПЦ разрывае зносіны з іерархамі Эладскай праваслаўнай царквы, якія ўжо служаць з іерархамі Праваслаўнай царквы Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0