Французскай паліцыі ўдалося прадухіліць тэракт, план якога быў падобны да трагедыі 11 верасня 2001 года ў ЗША, паведамляюць инфармагенцтвы.

30-гадовы француз планаваў сагнаць самалёт для здзяйснення тэракту. Паліцыя некалькі месяцаў назірала за паводзінамі мужчыны ў сацсетках, дзе ён шукаў саўдзельнікаў. Ён планаваў здзейсніць тэракт у іншай краіне, паколькі лічыў Францыю занадта абароненай.

Гэта была 60-я спроба нападу, якую паліцыянтам удалося прадухіліць з 2013 года.

11 верасьня 2001 года ў ЗША адбыўся самы буйны тэракт у сучаснай гісторыі. Два самалёты ўрэзаліся ў вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, трэці ўпаў на будынак Пентагона і яшчэ адзін разбіўся ў ваколіцах горада Шэнксвіл. Загінулі 2 976 чалавек, яшчэ больш за 4 тысячы былі параненыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру