Ватыкан распрацаваў і выпусціў электронны ружанец «eRosary», каб прывабіць моладзь і навучыць яе маліцца, піша bbc.com.

Гаджэт цаной у 109 даляраў можна насіць як бранзалет і актываваць, зрабіўшы знак крыжа.

Ён падлучаны да адмысловага дадатку «Click to Pray eRosary». Яго мэта — дапамагчы каталіцкім карыстальнікам маліцца за мір ва ўсім свеце і разважаць над Святым пісаннем.

Ружанец фіксуе, наколькі правільна і старанна карыстальнік моліцца, а затым захоўвае гэтую інфармацыю і адсочвае прагрэс.

Дадатак, даступны на IOS і Android, утрымлівае візуальныя і гукавыя тлумачэнні.

Гаджэт распрацавала тайваньская кампанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0