Пра гэта ён распавёў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, перадае БЕЛТА.

Распавядаючы аб распрацоўцы новага закона аб дзяржслужбе, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь хоць і абапіраецца на новы вопыт, але павінна ў першую чаргу зыходзіць не з запазычання нейкіх замежных мадэляў, а з прыярытэтаў сваёй дзяржаўнай палітыкі.

Свой тэзіс кіраўнік дзяржавы падмацаваў выпадкам з жыцця. Ён успомніў, як у кулуарах міжнароднага саміта [у лістападзе 1999 г. у Стамбуле — НН] сустрэўся з тагачаснымі лідарамі Расіі і ЗША Барысам Ельцыным і Білам Клінтанам [прэзідэнт ЗША са студзеня 1993 па студзень 2001 — НН]. Прэзідэнт Амерыкі збіраўся пакідаць сваю пасаду і, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пакуль не ведаў, чым будзе займацца далей.

Фота з архіва КП

Фота з архіва КП

«Я Ельцыну кажу: «Слухай, Барыс, давай яму прапануем пасаду? «Ён на мяне глядзіць сур'ёзна: «Якую?» Я кажу: «У Саюзнай дзяржаве яго возьмем кіраўніком, ён жа ў нас усё роўна з нашай падачы будзе вырашаць там праблемы». Ельцын зычным голасам зарагатаў, што ўсе на нас звярнулі ўвагу. Клінтан таксама смяецца, але не разумее, пра што мы гаворым. Перакладчык яму перавёў — ён яшчэ больш пачаў смяяцца», — расказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы тады заўважыў, што не дай бог прэзідэнту ЗША кіраваць ў Беларусі ці Расіі. «Давядзецца займацца і фермамі, і бульбай, а не толькі меркаваннямі людзей, — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. — Паназірайце за працай прэзідэнтаў на постсавецкай прасторы і нашага любімага і паважанага Дональда Трампа — дзве вялікія розніцы».

«Таму з замежным вопытам трэба быць акуратней, не толькі на самым версе, але і наогул», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0