president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што такі быў яго адказ на пытанне аднаго з прадстаўнікоў Захаду: «Ніколі пра гэта ні я, ні мой урад пра гэта не думалі, і мэты такой не ставілі».

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў, што чытае розную інфармацыю, у тым ліку закрытага характару: «Мне разведка наша далажыла аднойчы адзін матэрыял, дзе яны (у Еўрасаюзе, на Захадзе) ацэньваюць Беларусь. І што мяне здзівіла (гэта дзесьці гады два таму было), кажуць: самая прасунутая краіна ва Усходняй Еўропе і каля ЕC, гатовая без усялякіх зменаў заканадаўства, яшчэ чагосьці ўступіць у Еўрасаюз, — гэта Беларусь. гэта быў закрыты іх даклад, я прачытаў».

Ён лічыць, што нават захаванне ў Беларусі смяротнай кары не стала б нейкім бар'ерам і не з'яўляецца такім для зносін у цяперашні час. «Кажу: народ прагаласуе - адменім. У нас рэферэндум прайшоў. Вы думаеце мне ў радасць гэтая смяротнае пакаранне, што я падпісваю, і пасля мяне расстрэльваюць чалавека, груба кажучы? Ды сто гадоў гэта мне трэба! Але так прагаласаваў народ, і гэта па канстытуцыі паўнамоцтвы прэзідэнта ў любой краіне, дзе існуе смяротнае пакаранне», — адзначыў беларускі лідар.

Ён дадаў, што калі гаворка ідзе пра смяротнае пакаранне, ён прыводзіць некалькі канкрэтных прыкладаў жахлівых па сваёй жорсткасці забойстваў, у тым ліку дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0