Аператыўнікі УУС Мінскага аблвыканкама высветлілі асобу кіроўцы грузавіка DAF, які 12 кастрычніка каля 21:00 на восьмым кіламетры аўтадарогі Р-80 Слабада-Паперня каля вёскі Раўбічы Мінскага раёна збіў 55-гадовага веласіпедыста і збег з месца здарэння. Веласіпедыст ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.

Як паведамляе прэс-служба МУС, кіроўцам аказаўся 36-гадовы жыхар Ліды Гродзенскай вобласці. Да моманту затрымання мужчына паспеў замяніць пашкоджаныя падчас здарэння часткі аўтамабіля.

У Мінскім раёне кіроўца фуры збіў веласіпедыста і ўцёк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0