Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, піша БелТА.

«Каб больш ніколі намі з-пад бізуна не кіравалі ў нашай гісторыі. Каб мы самі кіравалі працэсамі ў сваёй краіне і вызначалі яе будучыню. Гэта галоўнае, што трэба захаваць. Усё астатняе купім», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Я хачу, каб яна (краіна) была Беларуссю. Каб яна была ў цэнтры Еўропы, стабільнай, з некранутымі межамі, каб мы самі сваё шчасце здабывалі і адчувалі.

То бок я хачу бачыць Беларусь свабоднай і незалежнай, каб нашы дзеці маглі, з'ехаўшы кудысьці, вярнуцца на свой кавалак зямлі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Беларусь не прэтэндуе на чужое і толькі імкнецца захаваць сваё. «Ціха, спакойна, паступова ствараючы свой дабрабыт на гэтай зямлі. Не дай бог мы пачнем канфліктаваць з суседзямі. А яшчэ горш, калі …

А на нас глядзяць некаторыя, успамінаючы Рэч Паспалітую, Вялікае княства Літоўскае, Савецкі Саюз і іншае», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Я кажу: часы змяніліся, мы гатовыя да любых саюзаў, да любых «Рэчаў», але мы суверэнныя і незалежныя, і павінны бачыць свой інтарэс. І ўсё гэта на карысць нашых дзяцей. А для гэтага трэба мець і абарону, кіраваць усімі працэсамі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0