Для ўсіх, хто аформіць перадзамову на любую з новых мадэляў iPhone, будзе дзейнічаць растэрміноўка да 30 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 84,30 рубля ў месяц. Акрамя таго, афармленне пакупкі iPhone 11, iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max у любую растэрміноўку з 18 па 24 кастрычніка прынясе прыемны сюрпрыз у выглядзе кэшбэку: 100 рублёў вернуцца на ваш асабісты рахунак, прычым менавіта ў грашовай форме, а не ў выглядзе балаў або бонусаў.

І, нарэшце, асаблівы сюрпрыз чакае абанентаў тарыфных планаў лінейкі «Камфорт»: пры куплі новых мадэляў iPhone яны змогуць атрымаць паўгадавы безліміт мабільнага інтэрнэту. Для карыстальнікаў тарыфаў «Камфорт S» і «Камфорт M» хуткасць безлімітнага падлучэння складзе да 1 Мбіт/с, а для карыстальнікаў тарыфаў «Камфорт L» і «Камфорт ХL» — да 2 Мбіт/с.

iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max атрымалі рэвалюцыйную сістэму з трыма камерамі. Спалучэнне звышшырокавугольнага, шырокавугольнага і тэлефотамодуляў дазваляе атрымліваць здымкі прафесійнага ўзроўню практычна ў любых умовах. Таксама прылады атрымалі надзейную абарону ад уздзеяння вады (яны могуць правесці да 30 хвілін пад вадой на глыбіні да 4 метраў), значна павялічаную працягласць працы ад аднаго зараду акумулятара і надзвычайны працэсар A13 Bionic з падтрымкай тэхналогій машыннага навучання.

iPhone 11 абсталяваны новай сістэмай з дзвюма камерамі, здольнай захаваць усе самыя важныя для вас моманты і падзеі ва ўсёй іх яркасці. Дзякуючы высокай якасці відэа на iPhone 11 вашыя гісторыі стануць яшчэ больш дэталёвымі: камеры прылады здольныя здымаць 4К-відэа з частатой 60 кадраў у секунду. Працэсар A13 Bionic дапаможа хутчэй вырашаць любыя, нават самыя рэсурсаёмістыя задачы, а палепшаны акумулятар дазволіць радзей успамінаць аб зарадцы.

Падрабязнасці — на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Укантакце» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра — 150.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру