Фота з інстаграма Крысцін Лагард

Саміт Еўрасаюза зацвердзіў Крысцін Лагард на пасадзе кіраўніка Еўрапейскага цэнтрабанка (ЕЦБ). Адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце рэгулятара.

«Еўрапейская рада афіцыйна прызначыла Крысцін Лагард наступным старшынёй ЕЦБ. Яна ўступіць на пасаду 1 лістапада», - гаворыцца ў паведамленні. На гэтай пасадзе Лагард зменіць Марыа Драгі.

Раней за кандыдатуру Лагард на пасаду кіраўніка ЕЦБ прагаласавалі 394 дэпутаты Еўрапарламента, супраць выступілі 206. Кіраўнік Цэнтрабанка абіраецца тэрмінам на восем гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру