Дударскі клюб — творчае нефармальнае аб’яднаньне беларускіх майстроў, якія робяць дуды, музыкаў, якія на іх граюць, а таксама ўсіх, хто гэтым майстром і музыкам спачувае.

Дуда на працягу многіх стагодзьдзяў была й застаецца самым міталягізаваным традыцыйным інструмэнтам беларусаў (даўніх ліцьвінаў). У сярэдзіне ХХ ст. дуда была амаль што страчаная. Але дзякуючы намаганьням неабыякавых дасьледнікаў, майстроў і музыкаў з 1980-х гадоў у Беларусі пашыраецца рух па вяртаньні ды адраджэньні беларускае дуды.

У 2007 годзе заснавалі «Дударскі клюб», у рамках якога адбываюцца вечарыны, дзе кожны можна паўдзельнічаць у традыцыйных ды сярэднявечных танцах і гульнях, а таксама пачуць беларускія найгрышы й песьні.

Вечарыны «Дударскага клюбу» — гэта сяброўская атмасфэра, дух старадаўняе карчмы, жывая народная й сярэднявечная музыка ад найлепшых дудароў краіны, танцы, сьпевы й шмат весялосьці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру