Саміт ЕС не змог пачаць перамовы аб уступленні Паўночнай Македоніі і Албаніі ў блок.
Пра гэта паведаміў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства ЕС Ёханэс Хан.
Паводле яго слоў, краіны ЕС не змаглі выканаць свае абавязацельствы.
У прыватнасці, супраць перамоў аб уступленні балканскіх краін у ЕС выступілі Францыя, Германія і Нідэрланды.
«Цяпер мы абавязаныя падтрымліваць краіны, грамадзяне якіх справядліва расчараваныя. Інтэграцыя Заходніх Балканаў у ЕС ёсць і застаецца важнай стратэгічнай палітыкай у нашых супольных інтарэсах», — рэзюмаваў Хан.