Намесніка начальніка расійскага Генштаба Халіла Арсланава абвінавацілі ў пастаўках кітайскай спецтэхнікі пад выглядам расійскай, перадае Коммерсант.

Падлог быў выяўлены падчас расследавання справы Ваентэлекома, кіраўніцтва якога пры рэалізацыі ў 2013-2017 гадах дзяржаўнага кантракта па аснашчэнні арміі лічбавым тэлекамунікацыйным абсталяваннем выкрала больш за $7 мільёнаў.

Генерал-палкоўнік Арсланаў пастаўляў войскам замест расійскіх распрацовак больш танную спецтэхніку з Кітая, на якой проста замяняліся этыкеткі.

Такім чынам ён разам са сваімі саўдзельнікамі выкраў больш за $30 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0