Прадстаўнікі Расіі прапаноўвалі ўкраінскім палітыкам перафарматаваць Мінскі працэс і перанесці перамоўную пляцоўку па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе з Беларусі ў Казахстан. Такую заяву ў эфіры Радио НВ зрабіў экс-міністр па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Вадзім Чарныш.

«Была спроба ў Казахстан перамясціць перамоўны працэс. І нават былі заявы, і больш за тое — нефармальна звярталіся прадстаўнікі расійскага боку да многіх грамадскіх дзеячаў тут, ва Украіне (і нават палітыкаў дзеючых, я не буду пра іх казаць, але гэта былі палітыкі ў рангу кіраўнікоў камітэтаў Вярхоўнай Рады Украіны мінулага склікання), з просьбай прыехаць у Астану для перамоў як альтэрнатыва самому Мінскаму працэсу», — расказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0