У Касцюковіцкім раёне знайшлі жанчыну, якая загубілася ў лесе 12 кастрычніка, паведамляе міліцыя.

53-гадовую жыхарку вёскі Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна знайшлі 17 кастрычніка ў лясным масіве паблізу вёскі Зарэчча. Яна была прытомная, але без сіл. Лекары, адзначыўшы, што з ёй усё ў парадку, адпусцілі дадому.

У суботу яна дапамагала аднавяскоўцам у нарыхтоўцы сена. Вечарам па дарозе дадому жанчына ў нейкі момант знікла з вачэй. Знаёмыя паспрабавалі яе знайсці, аднак самастойныя пошукі выніку не прынеслі, і яны паведамілі ў міліцыю. Зніклую шукалі супрацоўнікі РАУС, ратавальнікі і работнікі лясгаса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0