У выніку бамбардзіроўкі Турцыяй у пятніцу загінулі 14 мірных жыхароў на паўночным усходзе Сірыі, паведамляе France-Presse.

Турэцкія паветраныя ўдары і мінамётныя абстрэлы забілі 14 мірных жыхароў. Абстрэлы парушылі пагадненне аб спыненні агню, абвешчанае ў чацвер позна ўвечары.

Дагавор павінен быў забяспечыць пяцідзённую паўзу для эвакуацыі курдаў з памежнага горада Рас Аль-Айн і іншых абласцей, якія Турцыя хоча кантраляваць уздоўж сваёй мяжы з Сірыяй.

У гэты дзень турэцкая авіяцыя таксама правяла бамбардзіроўку вёскі Баб-эль-Хейр, у выніку якой загінулі 5 мірных жыхароў і 4 курдскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0