Брытанец Найджэл Грэхем падарыў жонцы Сэм на дзень нараджэння мініпіга, які аказаўся звычайнай свіннёй і вырас да 178 кілаграмаў, піша Daily Mail.

Грэхем купіў гадаванца на ферме пяць гадоў таму ў падарунак жонцы, бо ў яе была алергія на котак і сабак. Прадавец сказаў яму, што дарослая жывёла будзе важыць не больш за 30 кілаграмаў.

Праз некаторы час «мініпіг» па мянушцы Грэйс вырас да 178 кілаграмаў. Цяпер свіння займае ўвесь першы паверх іх катэджа з трыма спальнямі. Даўжыня жывёлы складае 1,5 метра. Сям'я траціць на яго корм па 20 фунтаў штотыдзень.

Свіння прывучана да туалета, таму ў доме чыста.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру