30-гадовага ўнука першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева прысудзілі да ўмоўнага тэрміну за напад на паліцэйскага ў Лондане, піша BBC.
Айсултан Назарбаеў прызнаны вінаватым у тым, што пад уздзеяннем наркотыкаў аказаў супраціў паліцэйскім, ударыў і ўкусіў аднаго з іх.
Паўтарагадовы ўмоўны тэрмін прадугледжвае лячэнне ад нарказалежнасці, грамадскія працы і штраф.





