Хакеры ад імя МЗС Літвы распаўсюдзілі фэйкавую навіну аб просьбе прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседы да ЗША стварыць ваенную базу ў Літве і перавесці ў краіну ядзерную зброю, піша Delfi.

У паведамленні гаворыцца, што прэзідэнт нібыта прапанаваў стварыць ваенную базу ЗША і перавесці ў Літву ядзерную зброю з базы Інджырлік у Турцыі.

Прэс-аташэ МЗС Літвы сказала, што фэйкавую навіну атрымалі некалькі сродкаў масавай інфармацыі, установы краін-сябраў НАТА, дыпламатычныя прадстаўніцтвы. Паведамленне было выслана з такога ж адраса, з якога распаўсюджвае інфармацыю СМІ Дэпартамент камунікацыі і культурнай дыпламатыі МЗС — [email protected]

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру