Урад Расіі падтрымаў законапраект, які прадугледжвае прызнанне ўраджэнцаў Украіны і Беларусі носьбітамі рускай мовы без праходжання сумоўя пры звароце за атрыманнем грамадзянства Расіі.

Праектам закона прадугледжваецца магчымасць прызнання камісіяй носьбітамі рускай мовы без праходжання сумоўя грамадзян Беларусі і Украіны, якія свабодна валодаюць рускай мовай.

Цяпер замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства могуць быць прызнаныя носьбітамі рускай мовы ў выпадку, калі гэтыя асобы альбо іх сваякі пастаянна пражываюць або раней пастаянна пражывалі на тэрыторыі Расіі альбо на тэрыторыі, што адносілася да Расійскай імперыі ці СССР, у межах дзяржаўнай мяжы Расіі, па выніках сумоўя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру