Прыродныя скарбы самай поўначы Беларусі — terra incognita для большасці нашых суайчыннікаў. Да Расонаў ці Верхнядзвінска з Мінска трэба дабірацца даўжэй, чым да тых жа Браслаўскіх азёр. З Віцебска туды таксама ехаць не зусім зручна, а для жыхароў Палесся вандроўка на поўнач увогуле можа заняць цэлы дзень. Тым не менш, у гэтым глухім і зусім нераскручаным кутку размешчана некалькі вельмі цікавых прыродных тэрыторый, і падобныя да іх вы наўрад ці сустрэнеце ў іншых месцах Беларусі.

Адно з такіх унікальных месцаў — заказнік Сіньша, што размясціўся на мяжы Расонскага раёна і Пскоўскай вобласці Расіі. Тут размешчана безліч азёр, бяскрайнія лясы (самае лясістае месца беларускага Паазер'я) і незвычайныя пагоркі (напрыклад, 20 пагоркаў на адным квадратным кіламетры!). На аднайменным возеры Сіньша можна адшукаць, напэўна, самы вузкі і доўгі паўвостраў у Беларусі — цэлых тры кіламетры абапал вашай сцежкі будзе азёрная вада.

Самы прыгожы час для гэтых мясцін, канешне, восень, калі шматлікія камары і сляпні ўжо знікаюць, а лясы афарбоўваюцца ў залатыя колеры. Асабліва калі гэта сярэдзіна кастрычніка, які апошнія гады радуе беларусаў незвычайнай цеплынёй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру