Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан не будзе весці перамовы з ЕС аб адтэрміноўцы Brexit.

«Я не буду весці перамовы аб адтэрміноўцы з ЕС, і закон таксама не прымушае мяне гэта рабіць», — сказаў Джонсан, дадаўшы, што ён не «ўстрывожаны» рашэннем дэпутатаў.

Ён паабяцаў прадставіць на наступным тыдні ў парламенце заканадаўства, неабходнае для рэалізацыі яго здзелкі аб выхадзе з ЕС.

Брытанскія дэпутаты сёння падтрымалі папраўку аб тым, што дамова з ЕС не будзе зацверджана да таго часу, пакуль Палата абшчын не прыме ўсе законы, неабходныя для выхаду з ЕС.

Пасля гэтага галасаванне за пагадненне з ЕС адклалі да наступнага тыдня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру