Фота: Thomas Peise / Berliner Morgenpost
У цэнтры Берліна загарэўся цягнік з фанатамі футбольнага клуба «Фрайбург». Пра гэта піша Berliner Morgenpost.
Пацярпелі тры чалавекі, яны атруціліся прадуктамі гарэння. Усяго ў цягніку ехала каля 700 чалавек. Да месца здарэння прыбылі больш за дзесятак машын хуткай дапамогі і некалькі верталётаў.
Як мяркуецца, прычынай пажару стаў тэхнічны дэфект. Відавочцы распавядаюць, што яны звярнулі ўвагу на дзіўны пах яшчэ пры пасадцы, падчас паездкі пах узмацніўся.
0
0
0
0
0
0