Пра выпадак на лайнеры фларыдскай кампаніі, які рабіў круіз па Карыбскім моры, выданню USA.ONE распавёў сведка.

Пасажыр Пітэр Блосіч апублікаваў у сацсетках фота, на якім дзяўчына ў блакітным купальніку пералезла праз парэнчы і стаіць з паднятымі над галавой рукамі.

Фота: Facebook/Peter Blosic

Фота: Facebook/Peter Blosic

«Стаў відавочцам вось гэтага на «Allure». Што за феерычная ідыётка! Вы не зваліцеся з карабля, калі не будзеце паводзіць сябе, як прыдуркі!» — напісаў Пітэр Блосіч.

Ён расказаў, што тут жа паведаміў пра інцыдэнт персаналу карабля.

«Я паказаў фота пакаёўцы, якая перадала яго начальніку персаналу, і яны хутка вылічылі, з якой каюты была пасажырка», — адзначыў мужчына.

Калі лайнер прышвартаваўся ў Фалмуту, Ямайка, безразважную пасажырку знялі з карабля.

Royal Caribbean на афіцыйным сайце заяўляе, што невыкананне правілаў можа прывесці да «выдалення з карабля ў першым жа порце».

Летась кампанія Royal Caribbean пажыццёва забараніла аднаму з пасажыраў з'яўляцца на іх караблях пасля таго, як ён скокнуў у ваду з 11-й палубы.

Паводле нядаўняга даследавання, за 2011—2017 гады падчас сэлфі загінулі 259 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0