Фота МНС РФ.

Фота МНС РФ.

Прарыў пачаўся з дамбы вышынёй 15 м, а потым па ланцужку разбурыліся яшчэ чатыры гідратэхнічныя збудаванні ў Краснаярскім краі. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта РФ.

«Устаноўлена, што дамбы пабудаваныя незаконна, без дакументаў, з мэтай адводу грунтавых вод на ўчастку золатаздабычы. Прарыў пачаўся з самай верхняй, а затым па ланцужку сілай патоку вады разбурыліся яшчэ чатыры гідратэхнічныя збудаванні», — паведамілі у СК.

«Начальнік участка паведаміў следчаму пра тое, што разумеў небяспеку пабудовы рабочага пасёлка ў зоне затаплення», — адзначылі ў прэс-службе СК. Следства будзе хадайнічаць аб яго арышце і яшчэ дваіх затрыманых.

19 кастрычніка ў Краснаярскім краі на рацэ Сейба прарвала дамбу на золатаздабывальным прыіску. Распрацоўка радовішча вялася кампаніяй «Сісім». Патокі вады практычна змылі два рабочыя інтэрнаты часовага тыпу, дзе маглі знаходзіцца да 80 чалавек. Паводле апошніх звестак, загінулі 15 чалавек. Пяцёра лічацца зніклымі без вестак. Дзевяць пацярпелых знаходзяцца ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0