Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр ван дэр Бэлен накіраваў афіцыйнае запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць Вену з афіцыйным візітам у лістападзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вергетэр, піша interfax.by

«Мой федэральны прэзідэнт накіраваў афіцыйнае запрашэнне прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку наведаць Аўстрыю, Вену ў лістападзе гэтага года», — сказала Вергетэр.

«Дэталі візіту яшчэ абмяркоўваюцца і пра іх будзе паведамлена пазней», — дадала пасол.

«Прэзідэнт Беларусі паедзе ў Аўстрыю па афіцыйным запрашэнні прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі», — удакладніла Вергетэр.

Як паведамлялася, на працягу доўгага часу паездкі ў Еўропу былі немагчымыя для Лукашэнкі з-за уведзеных у дачыненні да яго і шэрагу беларускіх чыноўнікаў санкцый. Пасля зняцця санкцый у 2016 годзе кіраўнік Беларусі зрабіў візіт у Італію і Ватыкан.

Пасля Лукашэнкі яшчэ некалькі разоў запрашалі ў ЕС на розныя мерапрыемствы, аднак візіты не адбыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0