За год, прызнаецца Герман, увагі да яго стала болей, некаторыя просяць яго сфатаграфавацца разам, але ёсць і такія, што не саромеюцца паказваць на яго пальцам і круціць пальцам ля скроні.

Але Германа гэта не засмучае. Татуіроўка яму не перашкаджае.

«Нашай Ніве» Герман расказвае, што ў той момант адчуваў сябе абсалютна шчаслівым, таму і выбраў слова «шчасце». 

«Набіў тады, калі пачаў рабіць музыку. Для мяне шчасце заключаецца ў музыцы, пасля гэтага я набіў яшчэ нотку на твары», — кажа Герман. 

Ці была татуіроўка адным са спосабаў адкасіць ад войска? Герман запэўнівае, што не.

«Я сірата, у армію не пайшоў і так бы», — кажа ён.

Ці думаў хлопец пра тое, што тату можа перашкодзіць яму ўладкавацца на добрую працу?

«Я зараз зарабляю на рэкламе ў інтэрнэце, больш нідзе не працую. Наогул, мая мара — стаць вядомым», — прызнаецца хлопец. 

У Германа і яго дзяўчыны Настассі не так даўно нарадзілася дачка.

«З Германам мы знаёмыя даўно. Ён — найлепшы сябар майго брата, часта бываў у нас у гасцях. Пазнаёміліся, сталі сустракацца. Па праўдзе сказаць, мы яшчэ не жанатыя, жывём на два гарады: Герман у Маладзечне, я з мамай у Вілейцы, але бачымся з ім кожны дзень», — расказвае Настасся.

Дык ці шкадуе Герман, што некалі зрабіў татуіроўку на твары?

«Не шкадуйце пра тое, што рабілі калісьці з усмешкай», — адказвае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?