Папулярны беларускі відэаблогер Улад Бумага стварыў другі канал на YouTube з галаваломкамі і загадкамі на логіку. Першы канал Улада, які прынёс яму папулярнасць, называецца «А4». На дадзены момант на яго падпісаныя 11,9 мільёна чалавек.

На новым канале, які атрымаў назву «Галаўны Рыс», ужо 191 тысяча падпісчыкаў.

«На гэтым канале вас чакаюць самыя цікавыя і захапляльныя галаваломкі і загадкі, якія правераць вашу логіку», — гаворыцца ў апісанні новага праекта Улада.

Так, у першых 3-х відэа, якія блогер ужо размясціў на новым канале, ён прапануе адгадаць, хто вампір, пярэварацень і забойца, знайсці аднолькавых катоў на малюнку, а таксама прыдумаць, як падзяліць 3 батончыкі на пяцярых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0