Вось ужо некалькі дзён увага жыхароў раёна прыцягнутая да трагедыі, якая здарылася з 4-гадовай Маргарытай з вёскі Мадэйкі. Жорстка збітая бацькам, пасля некалькіх дзён знаходжання ў рэанімацыі ЦРБ, яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць, піша zelwa.by.

Дзяўчынка паступіла ў бальніцу позна вечарам у пятніцу ў суправаджэнні бацькі. Дзіця знаходзілася ў стане «клінічнай смерці» — без прытомнасці, не дыхала. У момант транспарціроўкі брыгада хуткай дапамогі спрабавала рэанімаваць дзяўчынку. Аднавіць сардэчнае біццё ўдалося рэаніматолагу ў прыёмным аддзяленні. Стан дзіцяці быў настолькі крытычным, што ў тую ж ноч і наступныя дні выклікалі абласных спецыялістаў — дзіцячага рэаніматолага і нейрахірурга. Яны і курыравалі гэты выпадак. Але стан не ўдалося палепшыць. І ў нядзелю ўвечары дзяўчынкі не стала.

На целе шпіталізаванай былі множныя сляды ад збіцця.

Была праведзена судмедэкспертыза. Дакладнае заключэнне будзе гатова на працягу, як паказвае практыка, не менш чатырох тыдняў.

Малодшая сястра Маргарыты — трохгадовая Жэня — таксама была агледжана зэльвенскімі лекарамі.

Па стане яе здароўя асцярогі не было.

Малая зараз знаходзіцца ў дзіцячым прытулку. З ёй працуюць псіхолагі. Спецыялісты адзначаюць, што дзяўчынка адчувае сябе добра. Ідзе на кантакт і з працаўнікамі, і з дзецьмі.

Трохгадовая Жэня самая маленькая сярод 11 дзяцей, якія цяпер выхоўваюцца ў прытулку. Таму хлопчыкі і дзяўчынкі праяўляюць сваю дзіцячую апеку.

Дзяўчынка атрымала статус дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў.

Неабыякавыя жыхары раёна тэлефануюць у сацыяльна-педагагічны цэнтр і прапануюць рознага кшталту дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0