Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, перадае БЕЛТА.

«Спадзяюся, што да канца гэтага года мы ўсю працу па крэдыце завершым. Чакаем, што сёлета атрымаем крэдыт», — сказаў Максім Ермаловіч. Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра суму 3,5 млрд кітайскіх юаняў, што эквівалентна прыкладна $ 500 млн.

Па словах міністра, ужо адбыўся шэраг сустрэч. «У Мінск прыязджала вялікая група калегаў з Банка развіцця Кітая, каб падрыхтаваць неабходную дакументацыю для прыняцця канчатковага рашэння па крэдыце. Усе асноўныя элементы крэдыту ўзгодненыя, чакаем рашэння з боку Банка Кітая, са свайго боку рыхтуем дакументы для унутрыдзяржаўных працэдур», - праінфармаваў міністр.

Ермаловіч: Мінск не вядзе перамоваў з Масквой па крэдыце $600 мільёнаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0