Кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса загінулі пры сутыкненні з фурай пад Беластокам.

Фота: OSP Jurowce

Фота: OSP Jurowce

Смяротная аварыя адбылася ў ноч з 25 на 26 кастрычніка на трасе S8. Паводле інфармацыі паліцыі, мікрааўтобус з літоўскімі рэгістрацыйнымі знакамі ехаў у кірунку Беластока. У нейкі момант кіроўца не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў фуру.

У выніку аварыі 26-гадовы кіроўца і 47-гадовы пасажыр мікрааўтобуса ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння. Як стала вядома AUTO.TUT.BY, абодва грамадзяне Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0