Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп агаварыўся, назваўшы ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага новым прэзідэнтам Расіі.
Адказваючы на пытанні журналістаў на авіябазе Эндрус, Трамп закрануў тэму ліпеньскай тэлефоннай размовы з Зяленскім, стэнаграма якой была часткова апублікаваная ў верасні, і раскрытыкаваў кангрэсмена-дэмакрата Адама Шыфа, які ініцыяваў супраць яго расследаванне справы аб імпічменце.
«Такім чынам, у двух словах, інфарматар. Цяпер яны [дэмакраты] не хочуць гаварыць пра інфарматараў, таму што яны не думалі, што я апублікую гэтую размову. Калі я яе апублікаваў, я абверг даклад Шыфа. У дадатак, рускі — як вы ведаеце, новы расійскі прэзідэнт — добры мужчына, зрабіў сваю заяву. Там нічога не было, ніякага ціску на яго. Нічога», — падкрэсліў Трамп.
На сайце Белага дома стэнаграма яго выступу была апублікаваная без выпраўленняў.