Суд Крывога Рога (Украіна) вырашыў прысудзіць мужчыну да года абмежавання волі ўмоўна з-за распаўсюджвання сімволікі таталітарных рэжымаў.

14 чэрвеня 2019 гады мужчына, знаходзячыся каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра ў Крывым Рогу, апрануўшы футболку чырвонага колеру з выявай дзяржаўнага герба СССР, публічна выкарыстаў сімволіку камуністычнага таталітарнага рэжыму.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па артыкуле «распаўсюд сімволікі таталітарных рэжымаў».

Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну і заключыў здзелку са следствам.

Таму суд пастанавіў вызваліць мужчыну ад адбыцця пакарання з выпрабавальным тэрмінам адзін год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0