На дачы 54-гадовага бабруйчаніна пад Асіповічамі праваахоўнікі канфіскавалі 12 мяшкоў сухой марыхуаны, а па месцы яго жыхарства ў Бабруйску выявілі яшчэ 15 папяровых скруткаў з дозамі, паведамляе МУС.

Паводле папярэдніх даных, агульная маса забароненага рэчыва — больш за 10 кг. Экспертыза і ацэнка канфіскаванага працягваецца.

Канфіскаванай марыхуаны хапіла б больш чым на 46 тысяч разавых доз.

Фігуранта арыштавалі, распачата крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0