Місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі ў Беларусі пачынае сёння працаваць у Мінску, паведамляе БелТА.
«Місія МВФ пад кіраўніцтвам Жака Міньяна будзе працаваць з 29 кастрычніка па 5 лістапада для ацэнкі бягучай эканамічнай сітуацыі», — паведамілі ў прадстаўніцтве.
Запланаваны традыцыйныя сустрэчы місіі фонду ў беларускім урадзе, Нацыянальным банку, а таксама з экспертамі.