president.gov.by

president.gov.by

На нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў і прафілактыкі наркаманіі, зайшла размова пра рух «Маці 328», паведамляе прэс-служба.

«За змякчэнне пакарання ў такім памеры, як мы прынялі рашэнне, выступалі так званыя ці то партыя, ці то грамадская арганізацыя [«Маці 328»], — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — У людзей не павінна быць сумненняў у справядлівасці і абгрунтаванасці прыманых судовых рашэнняў.

Паводле яго слоў, наяўная сістэма работы па супрацьдзеянні распаўсюджванню наркотыкаў і прафілактыцы наркаманіі актыўна абмяркоўваецца ў грамадстве. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Адміністрацыі прэзідэнта праведзена некалькі сустрэч з роднымі асуджаных за нарказлачынствы.

«Асабліва абмяркоўваюць і галосяць так званыя «Маці 328». Мы, вядома, іх разумеем: гэта бяда ў сям'і. Ім трэба параіць своечасова займацца сваімі дзецьмі. А потым галасіць, стагнаць і прад'яўляць прэтэнзіі ўладзе, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Маці правільна завастраюць увагу на неабходнасці больш эфектыўнай працы з моладдзю па прафілактыцы нарказлачыннасці і наркаманіі. Прапаноўваюць нам больш актыўна весці прафілактыку, толькі забыліся, што ім самім трэба было гэтай справай займацца ў сям'і».

Тым не менш кіраўнік дзяржавы лічыць патрэбным старанна вывучыць прапановы, якія зыходзяць у тым ліку ад гэтых маці. «Яны пацярпелыя. Яны, напэўна, адчуваюць гэтую праблему вастрэй, чым усе іншыя», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0