За гэта прагаласавала рада ПЭНу 29 кастрычніка. Напярэдадні пратэст супраць знаходжання Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісала 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў), паведамляе Радыё Свабода.

29 кастрычніка рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела выключэнне Паўла Севярынца з арганізацыі. У першы раз яго выключылі за нясплату ўнёскаў, Павал іх заплаціў, але на агульным сходзе арганізацыі 26 кастрычніка гэта рашэнне было скасаванае. Унёскі Павал сплаціў.

З-за гэтага частка сяброў цэнтра абурылася, бо да сходу Павел апублікаваў ліст у якім абвінаваціў «гей-лобі і марксістаў» у радзе беларускага ПЭНа ў тым, што яны «на дух не пераносяць хрысьціян».

На паседжаньні рады ПЭНу Сьвятлана Алексіевіч, якую абралі старшынёй рады прапанавала часова прыпыніць сяброўства Паўла Севярынца. Частка сяброў ПЭНа гэтага не падтрымала. У выніку, напачатку прынялі рашэнне канчаткова разгледзіць пытаньне 31 кастрычніка, а не на ноч «расстраляных паэтаў», якая пройдзе 29 кастрычніка.

Сьвятлана Алексіевіч: «Мы мусім стаць разам, стаць добрай тусоўкай. У нас былі непрыемныя часы ў гэтыя дні. Я думаю, што адбываюцца сурʼезныя рэчы, але гэта не раскол. Дзякуй Богу, што вы не прамаўчалі, што гэтая размова пачалася і будзе працягвацца. Я прашу вас даць нам час, у нас добрая каманда цяпер. Я люблю ідэю ПЭНа, гэта наш дом. Мы пачнем з таго, што мы можам зрабіць, каб мы былі разам.

Гэта гамафобства — яно за межамі, я не думала, што нашы палітыкі могуць быць на такім узроўні. Але нашае сёньняшняе рашэньне мусіць быць узважанае. Мая прапанова — прыпыніць рашэнне рады аб прыёме Севярынца, а праз час мы з ім сустрэнемся і канчаткова пагаворым».

Пасьля бурных спрэчак усё ж прынялі рашэнне аб выключэнні Севярынца з ПЭНа 29 кастрычніка, нягледзячы на дату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0