З'явілася відэа, як у расійскім Яраслаўлі дзеці топчуцца па дзяўчынцы, што ляжала, піша РБК.

На роліку бачна, як некалькі дзяцей топчуцца па дзяўчынцы, што ляжала, і штурхаюць яе нагамі. У канцы відэа ў кадры з'яўляецца жанчына, падыходзіць да дзяўчынкі і нешта кажа ёй.

«Дзяўчынка плакала, дзеці яе павалілі і не давалі падняцца. Выхавальніца была на пляцоўцы, але з-за хаткі не бачыла, што там адбываецца», — распавёў аўтар відэа. На думку аўтара, выхавальніца проста не ўсачыла.

Інцыдэнт здарыўся ў дзіцячым садку № 236 на вуліцы Лісіцына. Ва ўстанове паведамілі, што з дзяўчынкай усё ў парадку. Адміністрацыя будзе разбірацца ў сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0