Вялікабрытаніі прыйдзецца знішчыць сотні тысяч манет вартасцю 50 пенсаў, выпушчаных да даты выхаду каралеўства з Еўрасаюза. Такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што на манетах напісаная неактуальная ўжо дата Brexit, перадае Bloomberg.

Першапачаткова планавалася выпусціць мільёны такіх манет, але на мінулым тыдні вытворчасць спынілі.

Меркавалася, што ў абарачэнне манеты паступяць 31 кастрычніка — у дзень выхаду Вялікабрытаніі з ЕС. Аднак 28 кастрычніка прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан пагадзіўся з прапановай Еўрасаюза адкласці Brexit да 31 студзеня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0