Па беларускім інтэрнэце гуляе здымак, нібыта зроблены ў адным з пад'ездаў.
Паводле аб'явы, міліцыя праводзіць акцыю «сфатаграфуй суседа з цыгарэтай і атрымай узнагароду». За дасланы здымак нібыта прапануецца 25,5 рубля.
У прынцыпе, такая ініцыятыва была б выгадная для бюджэту, калі штрафаваць кожнага курыльшчыка на 102 рублі.
Тым не менш прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава запэўніла карэспандэнта «Нашай Нівы», што гэтая гісторыя — фэйк. Міліцыя не праводзіць падобных акцый.