Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№14 сусветнага рэйтынгу) зарабіла ў 2019 годзе $3,14 мільёна. Гэта, як адзначае Tribuna.com, найлепшы вынік за яе кар'еру. Для параўнання, летась яна зарабіла ўдвая менш.

Арына Сабаленка. Фота Leonard Zhukovsky, shutterstock.com

Арына Сабаленка. Фота Leonard Zhukovsky, shutterstock.com

Рост прызавых адбыўся і ў Азаранкі, якая займае 50-е месца ў рэйтынгу. Сёлета яна зарабіла $1,08 мільёна.

Іншыя беларускі з топ-500 у 2019-м:

  • Аляксандра Сасновіч (№68) — $818 446.
  • Вольга Гаварцова (№198) — $75 659
  • Вера Лапко (№320) — $245 848
  • Юлія Гатоўка (№407) — $7929
  • Ірына Шымановіч (№416) — $9963
  • Шалімар Тальбі (№468) — $11 509
  • Лідзія Марозава (парны - №94) — $109 655
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0