«Смалявічы» і «Белшына» за тры туры да канца сезона ў першай лізе заваявалі пуцёўкі ў футбольную вышэйшую лігу.
У матчы чарговага тура «Смалявічы» згулялі ўнічыю з брэсцкім «Рухам» (0:0).
Такім чынам, «Рух» і гомельскі «Лакаматыў» ужо не нагоняць «Смалявічы» і «Белшыну».
Нагадаем, «Белшына» вярнулася ў эліту пасля трохгадовай адсутнасці, а «Смалявічы» ў мінулым годзе выступалі ў эліце.