У суботу дэманстранты ў Ганконгу падпалілі станцыі метро і разграмілі некалькі будынкаў, у тым ліку будынак афіцыйнага кітайскага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа, піша Reuters.
Samuel Wong, shutterstock.com.
Невялікія групы пратэстоўцаў у масках знаходзіліся ў цэнтральным дзелавым раёне і шпурлялі кактэйлі Молатава.
Яны таксама разбурылі шэраг крамаў і прадпрыемстваў, у тым ліку пашкодзілі кафэ Starbucks і офісы кітайскага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа.
Пратэстоўцы незадаволеныя ўмяшаннем Кітая ў прававую сістэму Ганконга.