Расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, «забойства» якога ў маі 2018 года ў Кіеве інсцэнавала СБУ, заявіў, што з'ехаў з Украіны ў Ізраіль.

«Калі Украіна абярэ «кандыдата Х» — ​​я цяпер без персаналій, я пра агульную тэндэнцыю ў краіне — я на наступны ж дзень пачынаю запуск працэсу «я звальваю»». Роўна паўгода таму напісана… Я сказаў. Я зрабіў», — напісаў Бабчанка.

У каментарах да допісу Бабчанка паведаміў, што з'ехаў у Ізраіль і што збіраецца вярнуцца ва Украіну ў будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0