Мужчына два дні не выходзіць на сувязь.

31 кастрычніка ў міліцыю звярнулася 56-гадовая гаражанка. Яна паведаміла, што яе 29-гадовы сын паехаў працаваць у Польшчу і ўжо другі дзень не выходзіць на сувязь. Па словах маці, мужчына адправіўся ў рэйс у горад Вольштын. Увесь час падтрымліваў сувязь са сваякамі праз месенджар.

Раніцай ён даслаў паведамленне, што хоча прысвяціць жыццё служэнні Богу. А пасля гэтага знік.

Крымінальны вышук Маладзечанскага РАУС вышуквае Максіма Міхайлавіча Шавеля 1990 года нараджэння. Дагэтуль месца яго знаходжання невядомае.

Прыкметы: рост каля 185 сантыметраў, светлыя вочы, цёмна-русыя кароткія валасы.

Ёсць заўважны шнар каля вялікага пальца на адной з кісцяў. На момант знікнення быў апрануты ў сінія спартыўныя штаны «Адзідас» або цёмныя джынсы, абуты ў спартыўныя бацінкі фірмы «Марка».

Калі ласка, калі вам штосьці вядома пра зніклага, паведаміце ў Маладзечанскі РАУС па тэлефонах: (8-029) 561-08-91, 697-37-03 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?