Павел Няхайчык («Дынама» Брэст) паказвае суддзі 100%-ны пенальці ў матчы, фота Tut.by

Павел Няхайчык («Дынама» Брэст) паказвае суддзі 100%-ны пенальці ў матчы, фота Tut.by

Нядзеля падарыла два цікавыя матчы ў чэмпіянаце краіны па футболе. Спачатку лідар чэмпіянату брэсцкае «Дынама» гуляла дома з «Шахцёрам». 

У гэтым матчы было ўсё. Пры ліку 1:1 арбітр не ўгледзеў пенальці ў штрафной плошчы «Шахцёра» (абаронца відавочна згуляў рукой).

У беларускім чэмпіянаце краіны сістэмы відэапаўтораў няма. Гульцы Брэста спрабавалі паказаць руку салігорцаў на мабільным. Але суддзя быў непахісны. Потым ён жа адмяніў 95%-ны гол берасцейцаў пры даволі сумнеўным афсайдзе. Матч так і скончыўся — 1:1.

Здавалася, БАТЭ, што пачынаў свой матч з «Іслаччу» пасля сканчэння гульні ў Брэсце, меўся скарыстацца момантам і выйграваць, каб скараціць адставанне ад Брэста. А барысаўскі клуб узяў і саступіў 2:4, выйграючы 2:1.

Такім чынам адставанне БАТЭ ад Брэста складае сем балаў за тры туры да фінішу.

Дынама Брэст — 68, БАТЭ — 61, Шахцёр — 59, Дынама Мінск —47, Іслач — 45, Тарпеда-БелАЗ — 45, Гарадзея — 43

10 лістапада Брэст гуляе ў гасцях з «Іслаччу», а БАТЭ з «Віцебскам», «Шахцёр» гуляе дома са «Славіяй»

Каб стаць чэмпіёнам брэсцкаму «Дынама» дастаткова ў трох матчах набраць тры ачкі. БАТЭ нязменна станавіўся чэмпіёнам краіны з 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0