На Змітра Казакевіча склалі пратаколы паводле артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу за хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, піша радыё «Свабода».

Таксама вызвалены непаўналетні Іларыён Трусаў. На сваёй старонцы ў Фэйсбук ён паведаміў, што затрыманых тапталі нагамі ў міліцэйскім мікрааўтобусе.

Яшчэ чацвёра затрыманых застаюцца пад вартай.

Напад на ўдзельнікаў курапацкай варты адбыўся ўвечары 3 лістапада пасля таго, як кандыдат у дэпутаты Зміцер Казакевіч паспрабаваў патрапіць да выбарнікаў, паразмаўляць з імі на тэрыторыі рэстарацыі «Паедзем паядзім». Калі пачалася тузаніна, выклікалі міліцыю. Былі затрыманыя актывісты Зміцер Казакевіч, Максім і Дзяніс Урбановічы, Віталь Трыгубаў, Валер Рабцаў, Іларыён Трусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0